Олька Сахарцитирует5 лет назад
Рачкоўскі і Гайдук цалкам дапаўнялі адзін аднаго. Гайдук быў спакойна-разважны, строга лагічны. Рачкоўскі — адрыўчаты, інтушыйны. Гайдук быў паступовы і роўны, Рачкоўскі — напорны, імклівы. Гайдук знаходзіў і цвёрда трымаў лінію ў працы раёна. Рачкоўскі абарачаў яе ў энергічна ўдарнае дзеянне. Заўсёды, як абмяркоўвалі тую ці іншую справу, праводзіў сваю думку Гайдук — так павялося ад першых дзён ягонага прыезду,— але Рачкоўскі скрозь быў упэўнены, што тон дае Сн, глто ўсё робіцца па ягонаму меркаванню. I кожны раз, як Гайдук рабіў якую трапную прапазіцыю, Рачкоўскі нязменна ўзіраўся ў яго з шчырым здзіўпеннем, быццам казаў сам сабе: «Бач ты, і ён часам можа людскае нешта прыдумаць».
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать