Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам.
Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
Лявон Зяблік – пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
Марыля – яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём, худая кабеціна, гадоў 48.
Дзеці Зябліка:
- Сымон, 24 г.
- Зоська, 18 г.
- Данілка, 14 г.
- Аленка, 8 г.
- Юрка, 7 г.
Старац, гадоў пад 70.
Паніч, гадоў 23.
Незнаёмы, гадоў 35.
Двое дворных людзей.
Старац. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.
кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,— з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць.
кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,— з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць.
Незнаёмы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!
Марыля. Наша гняздо раскідана.
Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!
Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэтакі, але я ўсё бачу і усе разумею. Не хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім светам далека не зой-дзеш.
«Не паніжайся перад дужым дачаснікам, бо ён табе за тваё паніжэнне перад ім вочы заплюе паскуднай слінай, а душу i сэрца тваё змяшае з балотам атопкаў сваіх!»